Да Дня Маці ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана выстава-настрой «Ты ў маім сэрцы, МАМА», дзе прадстаўлены разнастайныя матэрыялы, прысвечаныя светламу святу мацярынства. Жанчыну-маці праслаўлялі пісьменнікі і паэты, мастакі і кампазітары, скульптары і музыканты. І з упэўненасцю можна сказаць, што няма пісьменніка, які б не апеў шчасце мацярынства і не пасвяціў бы твор маці.


