9 кастрычніка  для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі аматарскага аб’яднання «Праменьчык» адбылася гульнёва-забаўляльная праграма «Вясёлыя замарочкі». Спачатку адбылася  размова з удзельнікамі вечара пра дабрыню. Менавіта ім, як нікому іншаму, патрэбна дабрыня, міласэрнасць, якога так не хапае ў наш час. Яны не павінны адчуваць сябе адзінокімі, бо жывуць яны сярод людзей. Дабрыня – дзіўная рэч,  якая збліжае людзей, пазбаўляе ад адзіноты, душэўных ран і розных крыўдаў. Затым пачаліся разнастайныя забавы. Госці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах: «Вяровачка», «Моцная рука», «Пафарбуй пазногці», «Я + Ты». Усе разыходзіліся па дамах задаволеныя і ў добрым настроі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.