1 лістапада  супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі завочнае падарожжа ў Белавежскую пушчу «У госці да зубра». Бібліятэкар паведаміла дзецям, што сёння ў  абароне чалавека маюць патрэбу многія віды жывёл, а ў Беларусі – гэта сімвал нашай краіны зубр. Падарожжа пашырыла веды дзяцей пра зубра: яго характары, знешнім выглядзе, звычках. Чытачы змаглі пачуць легенду «Чаму ў зубра ёсць горб?», прынялі ўдзел у віктарыне «Зубр — сучаснік маманта».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.