04 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Эрудит” Гімназіі № 1г. Дзятлава, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі гульнёвую праграму “В гостях у Бабы Яги”. Пад вясёлую музыку на сваёй мятле ў чытальную залу заляцела Баба-Яга і запрасіла дзецей здзейсніць разам з ёю казачнае падарожжа ў рускія народныя казкі, дзе Баба Яга з’яўляецца казачным персанажам. Яны даведаліся, што не ў многіх казках яна з’яўляецца злою, а наадварот, добрай бабулькай, якая дапамагае галоўным героям. Баба Яга прапанавала прысутным прыняць удзел у цікавых гульнях і конкурсах: “Шапка Дзеда Мароза”, “Адгадай хто я”, “Чароўны венік”.




