5 студзеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла квэст-гульня “Волшебный Новый год”. На мерапрыемства былі запрошаны наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок”. Дзеці падзяліліся на каманды, і з маршрутнымі лістамі адправіліся па станцыях. На станцыях “Новогодние головоломки”, “Хрустальное зазеркалье”, “Новогодняя фигура”, “Сказочная” яны павінны былі разгадаць рэбусы, знайсці адрознінні на карцінках, скласці пазлы, разгадаць загадкі. Затым дзеці сталі ўдзельнікамі акцыі “Разам з кнігай у Новы год” і ўзялі кнігі на дом.




