11 мая адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчыкˮ, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з Саламевіч Валянцінай Расціславаўнай і Калюцік Аленай Пятроўнай. З мэтай умацавання інстытута сямʼі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, развіцця пачуцця адказнасці і павагі ладзілася гадзіна сямейных зносін “Великое чудо — семья”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сямʼі. Мерапрыемства адбылося ў цёплай сямейнай атмасферы: прайшлі конкурсы і гульні, удзельнікі даравалі адзін аднаму добрыя прыемныя словы, разам “будавалі” дом, шукалі чароўнае слова, якое забяспечвае мір, любоў і згоду ў сямʼі. Кожны з гонарам і пяшчотаю расказаў гісторыю сваёй сямʼі. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства і карыстальнікаў бібліятэкі аформлена выстава-экспазіцыя “Остров семейных сокровищ”. Жадаючыя ўзялі дамоў кнігу для сямейнага чытання.








