Філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” прыняла ўдзел, разам з ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”, у тэматычнай праграме “З памяццю ў сэрцы”прысвечанай 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.На мерапрыемстве гучалі словы віншавання ад старшыні першаснай арганізацыі ветэранаў вайны,працы і ўзброеных сіл Аляксандра Віктаравіча Волкава, старшыні Савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Ветэраны РВСП” Івана Васільевіча Кірычэнка, ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Тадэвушавіча Сураўца, дачкі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Таццяны Барысаўны Акрытавай.




