Бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка- клуб ” наведала сваіх удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сустрэча” з гадзінай карысных парад “Вясеннія клопаты ў садзе”. Самыя старэйшыя ўдзельнікі аб’яднання  Мурын  Станіслаў Іванавіч і Пятраш  Іван Альфонцавіч падзяліліся карыснымі парадамі,  як правільна падвязваць памідоры і агуркі, якую лепш выкарыстоўваць падкормку для агародных культур. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай па тэме пасяджэння. Асабліва членаў аб’яднання зацікавіў часопіс “Хозяин”, з якога можна даведацца пра асаблівасці вырошчвання і догляду за многімі садова-агароднымі культурамі і знайсці шмат варыянтаў дызайну для свайго ўчастка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.