Часцей, часцей прыпамінай
Імены паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, —
Каб над зямлей, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак.
Назаўсёды ў памяці застануцца ўспаміны аб героях-земляках. Адным з такіх герояў з’яўляецца Іосіф Юр’евіч Філідовіч, які ў час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным адной з партызанскіх брыгад. Ратуючы партызанскі шпіталь у Ліпічанскай пушчы, ён паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Да 145-годдзя з дня нараджэння І.Ю.Філідовіча ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 11 снежня бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі і бібліобуса экспанавалася тэматычная паліца “Захаваць памяць для нашчадкаў”, дзе былі прадстаўлены фактаграфічныя матэрыялы і дакументальныя кнігі. Наведвальнікі бібліятэкі і бібліобуса пазнаёміліся з легендарным подзвігам знакамітага земляка. Подзвіг яго ўвекавечаны ў мануменце, яго імем названа адна з вуліц горада Дзятлава.





