На дзень ведаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у Казлоўшчынскую гарпасялковую бібліятэку — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі былі запрошаны вучні 11 класа са сваім кіраўніком. Бібліятэкар зрабіла  экскурс у гісторыю ўтварэння Дзятлаўскага раёна, нагадала, што сёлета адзначаецца яго 80-гадовы юбілей, пазнаёміла з выставай “Тут карані, адсюль вытокі”, дзе была прадастаўлена фота-інфармацыя аб знакамітых земляках – гэта вучоныя, грамадскія дзеячы, спартсмены, мастакі і інш. і фотаздымкі ўстаноў і прадпрыемстваў мінулых гадоў. Году малой радзімы прысвячаўся аповед пра гісторыю свайго пасёлка, пазнаёміла вучняў з мясцовымі  паэтамі. У гэтым годзе аб сабе заявіла яшчэ адна паэтка-зямлячка – Бонда Валянціна Антонаўна.  Вучні пазнаёміліся з яе вершамі з памяткі “Голас Радзімы”. Бібліятэкар звярнула ўвагу на выставу “Дзятлаўшчыну мілую вітаю”, прысвечаную юбілею раёна і зрабіла невялікі агляд літаратуры.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.