У філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло першае ў гэтым годзе паседжанне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” – этна-падарожжа “Зімовыя святы беларусаў: Каляды, Новы год, Васілле, Вадохрышча”. Той, хто думае, што нашы продкі зімой толькі на пячы ляжалі ды бокі грэлі, моцна памыляецца. Сельскагаспадарчыя работы скончыліся, але пачынаўся сезон вельмі важных для нашых бабуль і дзядуль свят. Кажды з абрадаў нёс свой сэнс, накіраваны на дабрабыт, ушанаванне продкаў і гэтак далей. Бібліятэкар расказала удзельнікам пра Каляды, Новы год, Васілле і Вадохрышча і што яны значылі для нашых продкаў.


