У філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў шэраг адметных мерапрыемстваў, якія аб’ядналі чытачоў вакол кнігі, сямейных каштоўнасцей і родных традыцый. Да Дня сям’і ў бібліятэцы адбыўся літаратурны подыум “Давайце любімыя кніжкі адкрыем”. Наведвальнікі сабраліся разам, каб падзяліцца цеплынёй сямейных гісторый і любоўю да чытання. У надзвычай душэўнай атмасферы кожны меў магчымасць расказаць пра сваю сям’ю, унікальныя традыцыі і захапленні. Асабліва прыемна было чуць пра літаратурныя прыхільнасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.  Свята напоўнілі займальныя інтэрактыўныя конкурсы:

  • “Народная мудрасць” — праверка ведаў прыказак і прымавак;
  • “Аб чым ідзе гаворка?” — разгадванне літаратурных загадак;
  • “Дом маёй мары” — стварэнне вобраза ідэальнага сямейнага жылля.

Прадоўжыў свята  майстар-клас “Кніга ў арнаменце”. Яго галоўнай мэтай было стварэнне ўнікальных кніжных закладак, якія спалучаюць любоў да чытання і багатую спадчыну беларускага народа. Удзельнікі з натхненнем акунуліся ў працэсы:

  • Выразалі з паперы прыгожыя васількі — сімвал нашай роднай прыроды;
  • Упляталі іх у складаныя ўзоры беларускага арнаменту.

Кожны элемент выконваўся з любоўю і стараннасцю. Гэтая творчая сустрэча нагадала ўсім прысутным, як важна захоўваць культурную спадчыну, заставацца бліжэй да сваіх каранёў і адчуваць сябе часткай вялікай і моцнай культуры.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.