Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” прайшла займальная гульнятэка “Родная мова-крыніца празрыстая”. Рабяты падарожнічалі па свеце беларускіх слоў, разгадвалі загадкі, зачытвалі вершы і размаўлялі паміж сабой па –беларуску.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай “Беларуская кніга для Вас!”, дзе былі прадстаўлены творы беларускіх аўтараў: А. Якімовіча “Казкі-крыжаванкі”, М. Пазнякова “У родным краі”, “Мая цудоўная Радзіма”. К. Хадасевіч-Лісавой “Сакрэты аднаго каралеўства”, “Знаёмцеся- падабайка”, Э. Агняцвет “Мой рыжы Бім”, “Свята кнігі”, “Дзяцінства светлы час”, “10 пытанняў пра Беларусь” і іншыя.
Дзеці з цікавасцю гарталі яркія выданні, адкрываючы для сябе новыя казкі і вершы беларускіх аўтараў. Гэта стала добрым стымулам, каб выбраць кнігу для чытання дома.


