У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылася незвычайная падзея — дэгустацыйны кайтэрынг па-хвінявіцкі “Хвінявіцкі пачастунак”. Гэта было не проста частаванне, а сапраўднае пагружэнне ў культуру і традыцыі нашага краю праз смак. Рабяты адкрылі для сябе стравы, якія гатавалі яшчэ нашы бабулі, і пазнаёміліся з іх сучасным прыгатаваннем. Кожная страва суправаджалася цікавымі расповедамі пра кулінарныя звычаі Хвінявічаў. Жывыя стасункі, абмен вопытам і ўтульнасць, якую можа падарыць толькі родная вёска. “Хвінявіцкі пачастунак” даказаў: нашы традыцыі — гэта вельмі смачна! Кожны рэцэпт — гэта частка нашай спадчыны, якую мы беражліва захоўваем і перадаем далей.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.