«У кожнага чалавека павінен быць свой родны куток на зямлі, які ён любіць усім сэрцам і беражэ ў памяці, дзе б ні знаходзіўся. Беларускія азёры і крыніцы — гэта жывыя, чыстыя вочы нашай зямлі, якія глядзяць на нас з векавой мудрасцю продкаў». Гэтая пранізлівая кніга — сапраўднае запрашэнне ў падарожжа па самых маляўнічых кутках роднай Беларусі. Аўтар з вялікай любоўю і пяшчотай распавядае пра прыгажосць нашай прыроды, легенды азёр і рэк, нагадваючы пра галоўнае: берагчы і шанаваць тое, што падаравана нам роднай зямлёй.
Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы зямлі» ўжо чакае вас на паліцах філіяла “Раклевіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”. Прыходзьце за сваёй порцыяй натхнення і душэўнага чытання!
