Да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна цікавай інфармацыі “Ганаруся, што беларусам я завуся”. Галоўнай мэтай сустрэчы стала выхаванне ў грамадзян пачуцця гонару за сваю Радзіму і павагі да яе галоўных атрыбутаў. Падчас мерапрыемства прысутныя абмеркавалі, чаму дзяржаўныя сімвалы лічацца жывой сувяззю часоў, як яны адлюстроўваюць найважнейшыя дасягненні, каштоўнасці і гістарычную памяць нашага народа. Госці бібліятэкі-клуба змаглі паглыбіць свае веды аб гісторыі станаўлення беларускай сімволікі і адчуць супольнасць вакол агульнай спадчыны.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.