Сёння, 21 жніўня, у межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё і  раённага бібліякросу «СВАЁ — значыць лепшае» бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая ІСБк завітала ў госці да працаўнікоў сельскагаспадарчага філіяла «АграМілк». На інфарматыўнай  выставе-аглядзе “Сацыяльна значныя кнігі — аснова грамадства” аграрыям прадставілі найноўшыя выданні аб развіцці беларускай дзяржаўнасці, эканомікі, асветы і культуры. Працаўнікі прадпрыемства з цікавасцю пазнаёміліся з актуальнай літаратурай і працамі вядомых айчынных публіцыстаў.
Наша кніга — наш гонар! Дзякуй калегам з “АграМілк” за цёплую сустрэчу і цікавасць да роднага слова!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.