Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаве разгарнулася ярка і маштабна. Чым славіцца і ганарыцца наш край, кожны госць свята мог убачыць на выставе-прэзентацыі “Ад традыцый да навацый: перадавыя дасягненні 2026 года і ўклад жанчын у развіццё грамадства”. Свае здабыткі тут прадставілі вядучыя арганізацыі, прамысловыя прадпрыемствы і ўстановы раёна.
Дзятлаўская раённая бібліятэка сустракала гасцей на творчай інтэрактыўнай пляцоўцы “Пад мірным небам Беларусі”. Цэнтральнае месца на ёй заняла багатая і змястоўная экспазіцыя “Женщины, прославившие Беларусь”, якая складалася з трох тэматычных падраздзелаў:
- “Белорусские женщины в истории” — пра выдатных жанчын, якія стаялі ля вытокаў кніжнасці, культуры і асветы Беларусі — Еўфрасінню Полацкую — заснавальніцу першай бібліятэкі ў Беларусі, Настассю Слуцкую і Барбару Радзівіл i iншыя;
- “Портрет современной белорусской женщины” — пра нашых таленавітых сучасніц, якія праслаўляюць і развіваюць нашу краіну;
- “Женский почерк в литературе” — адметныя і захапляльныя выданні нашых беларускіх пісьменніц.
Адметным упрыгожваннем пляцоўкі стала тэматычная фотазона. Наведвальнікі з задавальненнем рабілі на памяць прыгожыя здымкі з чароўнай мадэллю ў вобразе “2026 — Год беларускай жанчыны”. А тыя, хто жадаў адпачыць у атмасферы зацішку, маглі прысесці на лаўку з цікавай кнігай і маляўнічым букетам з родных васількоў і рамонкаў. Сапраўдным упрыгожваннем праграмы сталі “васільковыя прадказанні”. Кожны жадаючы мог атрымаць шчырае пажаданне або мудрую параду на кожны дзень, якія размясціліся на прыгожых васільках. Такі інтэрактыў вельмі спадабаўся гасцям і падарыў шмат станоўчых эмоцый.
Свята кнігі, прыгажосці і патрыятызму падарыла ўсім удзельнікам шмат пазітыўных эмоцый і пачуццё гонару за сваю краіну!











