О, я хочу безумно жить:
Всё сущее – увековечить,
Безличное – вочеловечить,
Несбывшееся- воплотить!

14 чэрвеня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных ПУ “Папраўчая калонія – пасяленне №26” супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі літаратурную гасцёўню “Поэзия мужества и воли”, прысвечаную творчасці выдатнага паэта Срэбнага веку Аляксандра Блока. Падчас сустрэчы ўдзельнікі змаглі пагрузіцца ў атмасферу пачатку ХХ стагоддзя. Пазнаёміліся з ключавымі і драматычнымі этапамі жыццёвага творчага шляху пісьменніка, а таксама паслухалі яго знакамітыя вершы. Сама назва мерапрыемства падкрэсліла пасыл – нават у складаныя часы менавіта паэзія і сіла духу дапамагаюць чалавеку захаваць сваю волю і мужнасць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.