Інтэрактыўная пляцоўка БібліяАрбат Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сустрэла ў гэты раз самых маленькіх і цікаўных гасцей! 23 ліпеня ў чароўны свет кніг і цудаў адправіліся выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Супрацоўнікамі аддзела маркетынгу для іх была падрыхтавана захапляльная літаратурная віктарына “Путешествие по сказкам”.
Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі ператварыліся ў сапраўдных сказачных дэтэктываў. Дзеці з вялікім азартам разгадвалі загадкі-крычалкі, пазнаючы казкі і сваіх любімых герояў, хорам адказвалі на пытанні. Самым вясёлым і сюрпрызным момантам мерапрыемства стала адзін за адным з’яўленне лялечных персанажаў знаёмых любімых казак. Каб “ажывіць” кожную ляльку, рабятам спачатку трэба было адгадаць хітрую загадку, а пасля — паўтарыць іх рухі і гукі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем тупацелі як мядзведзі, скакалі як зайчаняты, хітра вілялі хвосцікамі як лісічкі і выконвалі ўсе патрабаванні астатніх лялечных герояў.
Дзякуючы сваёй дружбе, кемлівасці і выдатнаму веданню казак, выхаванцы дзіцячага садка бліскуча справіліся з усімі выпрабаваннямі. Маленькія знаўцы казак гулялі ў цікавыя гульні, пазнаёміліся з маляўнчымі казачнымі кнігамі, а напрыканцы — зрабілі яркае агульнае фота на памяць з лялечнымі героямі і кнігамі казак.
Сустрэча атрымалася неверагодна цёплай, напоўненай дзіцячым смехам і шчырымі эмоцыямі. Мы заўсёды рады бачыць нашых маленькіх чытачоў і з нецярпеннем чакаем новых сустрэч на БібліяАрбаце!

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.