5 студзеня ў рамках бібліятэчнага праекта перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса “Старшее поколение выбирает чтение”для жыхароў вёсак Сачыўляны, Явар, Буйкі адбыўся візіт ветлівасці “З любоўю, міласэрнасцю і літаратурай”. Чытачам былі прапанаваны цікавыя кнігі, часопісы і газеты, якія палепшаць іх зімовыя вечары.Таксама ў гэты зімовы студзеньскі дзень гучалі пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, даўгалецця, міру, і амаль кожны наведвальнік атрымаў часцінку святочнага настрою: каляровую сняжынку з навагоднімі  пажаданнямі і салодкія пачастункі. Прыемна, што ў гэты дзень да нас далучыліся новыя карыстальнікі бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.